Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына зьбіраецца распрацоўваць ракетныя комплексы разам з Расеяй

Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота
Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара плянуе разам з Расеяй распрацоўваць сыстэму супрацьпаветранай абароны С-500.

Ён таксама пацьвердзіў, што Турэччына купіць расейскія комплексы С-400 коштам каля двух з паловай мільярдаў даляраў.

Адначасова Эрдаган упэўнены, што Турэччына зможа атрымаць амэрыканскія вайсковыя самалёты F-35.

Раней генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг выказаў занепакоенасьць плянамі Турэччыны купляць комплексы СПА ў Расеі і прыгразіў санкцыямі. Ён адзначыў, што комплексы С-400 несумяшчальныя з супрацьпаветранай сыстэмай NATO.

Паводле крыніц у Пэнтагоне, амэрыканскія вайскоўцы асьцерагаюцца, што ў выніку выкарыстаньня супрацьпаветраных комплексаў С-400 Турэччынай Расея зможа атрымаць інфармацыю, як распазнаваць у паветры амэрыканскія зьнішчальнікі-няўгледкі.

XS
SM
MD
LG