Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска атрымала перадапошняе месца на «Эўравізіі». Перамаглі Нідэрлянды

абноўлена

16-гадовая Zena (Зінаіда Купрыяновіч)
16-гадовая Zena (Зінаіда Купрыяновіч)

16-гадовая беларуская сьпявачка Zena (Зінаіда Купрыяновіч) атрымала перадапошняе 25-е месца на міжнародным сьпеўным конкурсе «Эўравізія»​. Перамогу на конкурсе здабыў Дункан Лоўрэнс зь Нідэрляндаў.

Зінаіда Купрыяновіч — самая юная ўдзельніца Эўрабачання сёлета. Музыкай яна займаецца з 11 гадоў і ўжо ў 15-гадовым узросьце падпісала прафэсійны кантракт з расейскім прадусарам Віктарам Дробышам.

Фінальны рэйтынг удзельнкаў конкурсу пасьля галасаваньня гледачоў і журы выгдядае так:

Удзел Беларусі ў конкурсе азмрочыўся скандалам з дыскваліфікацыяй беларускага журы перад фіналам. Прычынай паслужыла тое, што беларускае журы агучыла, за каго галасавала ў паўфінале, а гэта забаронена правіламі «Эўравізіі».

Пасьля паўфіналу ў аўторак старшыня беларускага журы Валерый Прыгун сказаў Tut.by: «Мы вызначылі трох пераможцаў практычна аднагалосна. Увогуле, у першых шасьці або сямі месцах у нас амаль не было спрэчак. Яны пачаліся на 8-10-х месцах».

Акрамя таго, іншыя чальцы журы распавялі, якія краіны ім спадабаліся падчас паўфіналу. Цяпер гэты артыкул на Tut.by адсутнічае, але ў інтэрнэт-архіве захаваўся яго кэшаваны варыянт.

​Штогадовы песенны конкурс Эўравізія сёлета праходзіў у ізраільскім Тэль-Авіве ў выставачным цэнтры «​Ізраільскі цэнтар кірмашоў»​. Летась сьпявачка Нэта Барзілай прынесла Ізраілю перамогу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG