Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Армэніі вызвалілі пад паруку і заклад


Робэрт Качар'ян у судзе, 15 траўня 2019
Робэрт Качар'ян у судзе, 15 траўня 2019

Суд у Ерэване вызваліў з-пад арышту былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар’яна пад паруку і грашовы заклад. Пра гэта паведамляе армянская служба Радыё Свабода.

Паруку за Качар’яна падпісалі былы і дзейны кіраўнікі непрызнанага Нагорнага Карабаху — Бако Саак'ян і Аркадзі Гукасьян, яны ж выплацілі за яго заклад у памеры мільёна драмаў (каля $2 тысяч), паведамляе расейскае агенцтва «Спутник».

Суд над ​над 64-гадовым былым прэзыдэнтам Армэніі пачаўся 13 траўня. Яго вінавацяць у «зрынаньні​ канстытуцыйнага ладу».

Паводле гэтага артыкулу яму можа пагражаць да 15 гадоў турмы. Сам Качар’ян у камэнтары агенцтву AFP назваў сябе ахвяраю новых уладаў, якім «прыслугоўвае сыстэма правасудзьдзя».

Качар’яну ставяць у віну датычнасьць да падзеяў 1–2 сакавіка 2008 году. Тады ў Ерэване ў выніку разгону пратэстоўцаў загінулі дзесяць чалавек. Пратэсты пачаліся пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія апазыцыя на чале зь першым прэзыдэнтам краіны і кандыдатам у прэзыдэнты Лявонам Тэр-Пэтрасьянам палічыла сфальсыфікаванымі, паведамляе RFI.

Пераможцам выбараў быў абвешчаны Сэрж Саргсьян, стаўленік Качар’яна, які ня меў права вылучацца пасьля двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Справа супраць Качар’яна і яшчэ некалькіх былых высокапастаўленых кіраўнікоў краіны было адкрытая пасьля «аксамітнай рэвалюцыі» у красавіку-траўні, у выніку якой урад Армэніі ўзначаліў Нікол Пашыньян.

Робэрт Качар’ян быў затрыманы ў ліпені 2018, затым на кароткі тэрмін выйшаў на волю, а ў сьнежні быў зьмешчаны пад арышт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG