Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыганскі барон кажа, што забойцаў магілёўскага міліцыянта затрымалі. Міліцыя не пацьвярджае


Лясок на ўскрайку Магілёва, дзе знайшлі цела міліцыянта

Міліцыя затрымала падазраваных у забойстве лейтэнанта Яўгена Патаповіча, і гэта славяне, а не цыганы ці каўказцы, як паведамлялі раней са спасылкай на міліцэйскія перамовы. Пра гэта Свабодзе сказаў Леанід Казіміраў, цыганскі барон з раёну Грабянёва — месца кампактнага пражываньня цыганоў у Магілёве.

«У мяне дакладная інфармацыя, што гэта не цыганы», — сказаў Казіміраў Свабодзе.

Ён дадаў, што затрыманых учора ўначы цыганоў пачалі выпускаць з ізалятару часовага ўтрыманьня.

«Гэтае злачынства — вялікі боль для ўсіх, — сказаў Казіміраў. — І я рады, што затрымалі падазраваных. Яны ня маюць ніякага дачыненьня да цыганоў».

Сьледчы камітэт і міліцыя пакуль не пацьвярджаюць інфармацыі пра затрыманьне падазраваных.

Увечары 16 траўня невядомыя выкралі лейтэнанта дарожна-патрульнай службы ДАІ Яўгена Патаповіча. Меркавана, ён адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і быў захоплены. Пазьней Патаповіча знайшлі мёртвым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG