Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС паабяцала ўзнагароду за інфармацыю пра забойства міліцыянта ў Магілёве


Забойства супрацоўніка ДАІ (ДПС) у Магілёве. Лясок на ўскрайку Магілёва. Выносяць забітага.
Забойства супрацоўніка ДАІ (ДПС) у Магілёве. Лясок на ўскрайку Магілёва. Выносяць забітага.
Яўген Патаповіч
Яўген Патаповіч

УУС Магілёўскага аблвыканкаму праз сацыяльныя сеткі шукае відавочцаў выкраданьня і забойства міліцыянта Яўгена Патаповіча ў Магілёве 16 траўня.

УУС Магілёўскага аблвыканкаму просіць адгукнуцца грамадзян, якія бачылі ці маюць інфармацыю пра аўтамабіль, у які 16 траўня ў пэрыяд паміж 17.30 і 18.20 сеў інспэктар ДПС ДАІ ў форме ў раёне вуліцы Першамайскай гораду Магілёва, а таксама завулка Мігая (гатэль «Дняпро»).

Таксама міліцыя просіць кіроўцаў, якія ў гэты прамежак часу там знаходзіліся, прадаставіць запісы сваіх відэарэгістратараў. Тэлефанаваць просяць на нумары: 8 (029) 314-46-66, 8 (029) 802-46-66, 8 (029) 693-64-25 або 102.

​Выкрадзены, а пасьля забіты 16 траўня ў Магілёве міліцыянт — 22-гадовы лейтэнант Яўген Уладзімеравіч Патаповіч.

Увечары 16 траўня ў Магілёўскай вобласьці міліцыю паднялі па трывозе, у рэгіёне ўвялі ў дзеяньне плян «Сырэна», на дарогах па ўсёй Беларусі выставілі блёкпасты, бо быў выкрадзены супрацоўнік ДАІ. Пазьней стала вядома, што выкрадзенага міліцыянта знайшлі мёртвым у лесе за два кілямэтры ад Магілёва, у лесапаласе каля аўтадарогі Р123 (Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі). Сюды прыехала перасоўная крыміналістычная лябараторыя.

Мяркуецца, што супрацоўнік ДАІ адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і быў захоплены.

Паводле інфармацыі, якую а 20-й гадзіне разаслалі ўсім пастам і супрацоўнікам міліцыі, афіцэра зьвезьлі на легкавым аўтамабілі ГАЗ («Волга») чорнага колеру з танаванымі вокнамі і расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Нумары 67-ы ці 69-ы рэгіён Расеі, піша Tut.by.

Зьяўлялася інфармацыя пра затрыманьні людзей, якія перамяшчаліся на чорных «Волгах» з расейскімі нумарамі. Юлія Ганчарова патлумачыла, што затрыманьні праходзяць у рамках апэрытаўных захадаў. Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч у размове з карэспандэнтам Свабоды не пацьвердзіў, але і не абверг зьвесткі пра тое, што у Гомлі нібыта была затрыманая чорная «Волга» меркаваных забойцаў міліцыянта.

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 362 КК — забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў пры выкананьні ім абавязкаў па ахове грамадзкага парадку. Максымальная санкцыя паводле гэтага артыкулу — пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG