Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі пра затрыманьне падазраваных у забойстве міліцыянта не пацьвярджаюцца 


Забойства супрацоўніка ДАІ ў Магілёве

16 траўня ў Магілёве быў выкрадзены, а потым забіты 22-гадовы супрацоўнік міліцыі Яўген Пракаповіч. Пакуль няма пацьверджаньня, што падазраваных затрымалі, але ёсьць зьвесткі, што злачынцы былі на аўтамабілі «Волга» з расейскімі нумарамі.

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч у размове з карэспандэнтам Свабоды не пацьвердзіў, але і не абверг зьвесткі пра тое, што у Гомлі нібыта была затрыманая чорная «Волга» меркаваных забойцаў міліцыянта.

«Магу сказаць, што ўсе зьвесткі можна будзе атрымаць з нашых афіцыйных каналаў, з сайту», — сказаў Сяргей Кабаковіч.

У ведамстве адзначылі, што «правядзеньне неадкладных сьледчых дзеяньняў і апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў працягваецца».

У прэсавай службе Міністэрства ўгутраных спраў удакладнілі, што зварот аб дапамозе ў праваахоўныя органы Расеі мусіць ініцыяваць магілёўская міліцыя. Пра нібыта затрыманьне падазронай «Волгі» з расейскай рэгістрацыяй удакладнілі, што «інфармацыя правяраецца».

Напярэдадні пад Магілёвам выкралі і забілі супрацоўніка Дзяржаўтаінспэкцыі. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 362 КК — забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў пры выкананьні ім абавязкаў па ахове грамадзкага парадку. Максымальная санкцыя паводле гэтага артыкулу — пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG