Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй Барыса Кіта ў Наваградку перайменавалі


Барыс Кіт

На пачатку 2019 году музэй імя Барыса Кіта ў сярэдняй школе № 1 перайменавалі ў «Вехі гісторыі», піша Hrodna.life. Так пастанавіла пэдагагічная рада школы.

Паводле чытача з Наваградку, музэй перайменавалі пасьля візыту камісіі па адукацыі, якая не ўхваліла, што гэта музэй менавіта імя Барыса Кіта. Паводле яго інфармацыі, музэй зьбіраюцца не толькі пераназваць, але і зрабіць экспазыцыю, прысьвечаную вэтэранам настаўніцкай працы, і ўжо між іншымі будзе згадвацца Барыс Кіт.

Фота: Наваградзкая школа №1, sch1novogrudok.schools.by
Фота: Наваградзкая школа №1, sch1novogrudok.schools.by

Дырэктарка СШ № 1 Ала Сталярчук патлумачыла, што камісіі не было, назвала гэта чуткамі. Паводле яе, музэй перайменавалі, праз абʼяднаньне сярэдніх школ № 1 і № 2 у 2017 годзе. Дырэктарка школы сказала, што пераносіць музэй ці мяняць экспазыцыю не зьбіраюцца.

Намесьніца старшыні выканкама па пытаньнях адукацыі Сьвятлана Каралько пацьвердзіла інфармацыю, атрыманую ў школе: зьмена назвы зьвязаная з аб’яднаньнем дзьвюх школ, дакумэнты пачалі рыхтаваць у 2018 годзе, камісія дачыненьня да гэтага не мае.

На сайце школы на старонцы «Гісторыя школы» Барыс Кіт згадваецца як «ученый — астронавт мира, директор школы в 1939 г.». У школе ёсьць таксама піянэрская дружына імя Кіта.

Барыс Кіт і Тамара Казевіч. Гісторыя каханьня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG