Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Бэльгіі абавязаў былога караля плаціць 5000 эўра ў дзень за адмову ад тэсту на бацькоўства


51-гадовая мастачка Дэльфін Боэль лічыць сябе дачкой былога караля
51-гадовая мастачка Дэльфін Боэль лічыць сябе дачкой былога караля

Апэляцыйны суд у Бэльгіі абавязаў былога караля краіны Альберта II плаціць € 5000 штрафу ў дзень пакуль ён ня пройдзе тэст на бацькоўства. Тэст павінен вызначыць — ці зьяўляецца 51-гадовая мастачка Дэльфін Боэль яго дачкой. Яна спрабуе даказаць сваяцтва з манархам ад 2005 года, нагадвае газэта Het Laatste Nieuws.

Дэльфін у адзіноце выхавала яе маці, баранэса дэ Селі-Ляншан. Пра тое, што сябар сям’і, прынц Альберт, які наведваў маці, мог быць яе бацькам, яна даведалася ў васямнаццаць. Сам кароль, які быў другім у лініі на атрыманьне спадчыны да сьмерці старэйшага брата, адмаўляецца прызнаць бацькоўства.

У 2018 годзе суд ужо абавязаў Альберта прайсьці тэст, даўшы яму на гэта тры месяцы. Былы кароль абскардзіў гэтае рашэньне. 85-гадовы манарх сёлета павінен адсьвяткаваць 60-годзьдзе вясельля, у адзіным шлюбе ў яго нарадзіліся трое дзяцей, у тым ліку дзеючы кароль Філіп, на карысьць якога ён адрокся ў 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG