Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Беларусі прайшла ў фінал Эўравізіі


Прадстаўніца Беларусі Zena выступае ў першым паўфінале Эўравізіі-2019
Прадстаўніца Беларусі Zena выступае ў першым паўфінале Эўравізіі-2019

Беларусь на конкурсе ў Ізраілі прадстаўляе 16-гадовая Зена (Зінаіда Купрыяновіч), якая, паводле вэрсіі Eurovisionworld, уваходзіла ў дзясятку фаварытаў.

Зена выступіць у фінале конкурсу 18 траўня.

Сёньня Зена змагалася за выхад у фінал разам з прадстаўнікамі яшчэ 16 краінаў: Вугоршчыны, Кіпру, Польшчы, Сэрбіі, Славеніі, Фінляндыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Аўстраліі, Бэльгіі, Грэцыі, Грузіі, Ісьляндыі, Партугаліі, Сан-Марына і Эстоніі. Яна выступіла ў першым паўфінале пад нумарам 8 з кампазыцыяй на ангельскай мове Like It.

​Усяго сёлета на Эўравізіі спаборнічае 41 канкурсант. Турэччына, Босьнія і Герцагавіна, Славаччына, Баўгарыя, Украіна вырашылі ў гэтым годзе ня ўдзельнічаць.

Зінаіда Купрыяновіч — самая юная ўдзельніца Эўрабачання сёлета. Музыкай яна займаецца з 11 гадоў і ўжо ў 15-гадовым узросьце падпісала прафэсійны кантракт з расейскім прадусарам Віктарам Дробышам.

Зена была пераможцай прэміі дзіцячага конкурсу «Славянскі базар у Віцебску 2014», фіналісткай нацыянальнага адбору конкурсаў песьні «Дзіцячая Эўравізія» ў 2015 і 2016 гадах.

​Штогадовы песенны конкурс Эўравізія сёлета праходзіць у ізраільскім Тэль-Авіве ў выставачным цэнтры «​Ізраільскі цэнтар кірмашоў»​. Летась сьпявачка Нэта Барзілай прынесла Ізраілю перамогу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG