Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За рэпост кліпа Rammstein гарадзенца аштрафавалі на 600 даляраў


Ілюстрацыйнае фота. Канцэрт Rammstein у Маскве, 2012 год

Гарадзенца Андрэя Галавенку 10 траўня аштрафавалі на 1275 рублёў за рэпост кліпа Pussy гурту Rammstein, піша Hrodna.life. Рэпост кліпа Галавенка зрабіў у 2014 годзе.

Чаму аштрафавалі?

У сакавіку 2019 году Дзяржкамітэт судовых экспэртыз прызнаў кліп Rammstein «Pussy» забароненым да распаўсюду праз наяўнасьць парнаграфічных сцэн.

Як судзілі?

Сяргей Міхалок і Андрэй Галавенка
Сяргей Міхалок і Андрэй Галавенка

Сьледчы камітэт пачаў супраць Галавенкі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі. Праз тэрмін даўніны справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную. Акрамя штрафу горадзенец мусіць сплаціць выдаткі на суд і правядзеньне экспэртызы.

Грошы на штраф і адваката Галавенка сабраў праз плятформу molamola.by за тры дні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG