Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцу, якога будуць судзіць за кліп Rammstein, сабралі «двайную» суму на адваката. За тры дні


Канцэрт гурту Rammstein, 2012 год

Гарадзенцу Андрэю Галавенку, на якога завялі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein, беларусы сабралі амаль удвая больш грошаў на адваката, чым хлопец прасіў.

Андрэй абвесьціў пра збор сродкаў на сваю абарону ў судзе на старонцы ў фэйсбуку ўвечары 10 красавіка.

«Калі можаце, то дапамажыце фінансава, літаральна па рублі, па два, колькі можаце, скіньце! Буду вельмі ўдзячны за вашу падтрымку!», — напісаў хлопец.

Грошы зьбіралі праз новую плятформу хуткага збору грошаў molamola.by. Галавенка прасіў 1150 рублёў. Аднак на 14 красавіка яму пералічылі ўжо 2192 рублі, амаль удвая болей заяўленай сумы. Добраахвотнікі зрабілі 163 плацяжы.

Андрэй Галавенка даведаўся пра крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі (ч. 2 арт. 343) сёлета 8 красавіка, калі яго выклікалі ў сьледчы камітэт. Аказалася, што ў 2014 годзе ён разьмясьціў на сваёй старонцы сацыяльнай сеткі «УКантакце» кліп Pussy гурту Rammstein. А 21 сакавіка 2019 году Дзяржкамітэт судовых экспэртыз прызнаў гэты кліп забароненым да паказу і распаўсюджваньня з прычыны ўтрыманьня парнаграфічных сцэн.

Артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 2 да 4 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG