Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Лукашэнка адкрыў мотасэзон ня ў Менску, а ў расейскім Варонежы. ФОТА


Віктар Лукашэнка на мотафэстывалі ў Варонежы, 11 траўня

Мотафэстываль H.O.G. Rally, які традыцыйна праходзіў у Менску, сёлета прайшоў у расейскім Варонежы. Але, як і раней, фэст наведаў Віктар Лукашэнка — старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі і ягоны памочнік у нацыянальнай бясьпецы.

Разам зь Віктарам Лукашэнкам на адкрыцьці мотасэзону ў Варонежы 11 траўня ў першым шэрагу ехалі сын генэральнага пракурора Расеі Арцём Чайка (ён і Віктар Лукашэнка — заснавальнікі мотаклюбу Iron Birds), афіцыйны прадстаўнік генэральнай пракуратуры Расеі. Таксама ў фэстывалі бралі ўдзел кіраўнік ураду і пракурор Варонескай вобласьці. На фэстывалі таксама заўважылі ўладальніка беларускага МТБанку і сеткі шапікаў «Табакерка» Аляксея Алесіна і саўладальніка турыстычнай кампаніі «Топ-Тур», ганаровага консула Беларусі ў Тайляндзе Івана Чуру.

Віктар Лукашэнка (у цэнтры) і сын генэральнага пракурора Расеі Арцём Чайка (справа)
Віктар Лукашэнка (у цэнтры) і сын генэральнага пракурора Расеі Арцём Чайка (справа)

Як адзначаецца на сайце ўраду Варонескай вобласьці, Віктар Лукашэнка назваў удзел у фэстывалі «народнай дыпляматыяй» і падкрэсьліў, што такія справы «нясуць больш плёну, чым палітыка».

Чаму мотафэстываль перанесьлі ў Расею, не паведамлялася. Арганізатары казалі толькі, што вырашылі штогод праводзіць яго ў розных гарадах СНД. Закрыцьцё мотасэзону па-ранейшаму будзе ў Менску — яно заплянаванае на 14 верасьня, дзень гораду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG