Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША скасаваў візыт у Маскву


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо перад паездкай у Расею, анансаванай раней, паедзе ў Брусэль. 13 траўня ён будзе гаварыць там з эўрапейскімі лідэрамі пра Іран ды іншыя пытаньні, паведамляе Дзярждэпартамэнт ЗША.

Згодна з паведамленьнем, паездку Майка Пампэо ў Маскву вырашылі адмяніць, але ён павінен сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым 14 траўня ў Сочы.

Раней у Дзярждэпартамэнце ЗША паведамлялі, што Пампэо 13 траўня павінен быў прыехаць у Маскву, дзе павінен быў сустрэцца з прадстаўнікамі амбасады ЗША і амэрыканскай бізнэс-супольнасьцю, занепакоенай арыштам у Расеі за апошнія месяцы двух амэрыканцаў, сярод іх вядомага інвэстара Майкла Калві. А 14 траўня дзяржсакратар павінен быў прыехаць у Сочы на перамовы з прэзыдэнтам і міністрам замежных спраў Расеі.

Гэта будзе першы візыт Пампэо ў Расею на пасадзе дзяржсакратара ЗША і ён будзе адбывацца на фоне ўсё большай напружанасьці паміж дзьвюма краінамі.

Раней у Вашынгтоне заяўлялі, што, акрамя амэрыкана-расейскіх рознагалосьсяў у пытаньні кантролю над узбраеньнямі, тэмамі перамоваў Пампэо і Пуціна будуць, у прыватнасьці, становішча ва Ўкраіне, Сырыі, крызіс у Вэнэсуэле, а таксама Іран — ва ўсіх гэтых выпадках пазыцыі Вашынгтона і Масквы супрацьлеглыя.

Як сказаў журналістам неназваны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, «калі мы абмяркоўваем нашу палітыку ў дачыненьні Расеі, мы павінны зыходзіць з таго, ... што адкрыта прызнаць: Расея ажыцьцявіла на сусьветнай сцэне шэраг агрэсіўных і дэстабілізуючых дзеяньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG