Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША ляціць у Расею гаварыць пра «агрэсіўныя дзеяньні» Масквы


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 6 траўня правялі перамовы ў Фінляндыі
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 6 траўня правялі перамовы ў Фінляндыі

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо накіраваўся ў Расею на перамовы зь яе прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным на фоне ўсё большай напружанасьці паміж дзьвюма краінамі.

Як паведамілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце, ён мае прыбыць 13 траўня ў Маскву, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі амбасады ЗША і амэрыканскай бізнэс-супольнасці, занепакоенай арыштам у Расеі апошнімі месяцамі двух амэрыканцаў, сярод іх вядомага інвэстара Майкла Калві.

Пасьля гэтага 14 траўня дзяржсакратар мае прыбыць у Сочы на перамовы з прэзыдэнтам Расеі, а таксама з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым.

Гэта першы візыт Пампэо ў Расею на пасадзе дзяржсакратара ЗША.

Папярэднія дні ў Вашынгтоне пра гэты візыт паведамлялі, што, акрамя амэрыканска-расейскіх рознагалосьсяў ў пытаньнях кантролю над узбраеньнямі, тэмамі перамоваў Пампэо і Пуціна будуць, у прыватнасьці, становішча ва Ўкраіне, Сырыі, крызіс у Вэнэсуэле, а таксама Іран — ва ўсіх гэтых выпадках пазыцыі Вашынгтону і Масквы супрацьлеглыя.

Як сказаў тады журналістам неназваны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, «калі мы абмяркоўваем нашу палітыку ў дачыненьні да Расеі, мы мусім зыходзіць з таго, каб адкрыта прызнаць: Расея ўчыніла на сусьветнай сцэне шэраг агрэсіўных і дэстабілізуючых дзеяньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG