Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюцца павысіць мыты на ўсе кітайскія тавары


Порт у Кітаі. Ілюстрацыйнае фота
Порт у Кітаі. Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў пачаць падрыхтоўку да ўкараненьня мытаў на імпарт тавараў з Кітаю, якія да гэтага часу былі вызваленыя ад такіх збораў, паведаміў гандлёвы прадстаўнік ЗША Робэрт Лайтхайзэр.

Гаворка ідзе пра тавары з Кітаю на суму прыблізна ў 300 мільярдаў даляраў, заявіў Лайтхайзэр. Ён не ўдакладніў, якімі будуць новыя мыты і калі іх увядуць.

Раней 10 траўня набыло сілу рашэньне Дональда Трампа павысіць мыты з 10 да 25 працэнтаў на імпарт шэрагу кітайскіх тавараў на агульную суму каля 200 мільярдаў даляраў.

Прэзыдэнт ЗША абвінаваціў кіраўніцтва Кітаю ў зрыве пагадненьня па прадухіленьні павышэньня тарыфаў і фактычным аднаўленьні «гандлёвай вайны».

Кітай абвяргае гэтыя абвінавачваньні. Віцэ-прэм’ер кітайскага ўраду Лю Хэ заявіў, што перамовы паміж Пэкінам і Вашынгтонам аб заключэньні новага гандлёвага пагадненьня будуць працягнутыя, іх наступны раўнд адбудзецца ў Пэкіне. Перамовы на гэтым тыдні ў Вашынгтоне не прывялі да прагрэсу.

Адміністрацыя Трампа лічыць, што Кітай купляе занадта мала тавараў з ЗША адносна амэрыканскіх закупак — гандлёвы дэфіцыт перавышае 400 мільярдаў даляраў. Акрамя таго, Пэкін абвінавачваюць у прыніжэньні курсу юаня і ў масавым парушэньні аўтарскіх правоў амэрыканскіх вытворцаў. Адным з перадвыбарных абяцаньняў Трампа было вярнуць на тэрыторыю краіны прамысловую вытворчасьць, вывезеную ў краіны, якія разьвіваюцца, а таксама дамагчыся збалянсавананга гандлю з Кітаем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG