Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША больш як удвая павысілі мыта на кітайскія тавары


Порт у Кітаі. Ілюстрацыйнае фота.

Рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб павышэньні мытных збораў на кітайскія тавары аб’ёмам 200 мільярдаў даляраў уступіла ў сілу ў пятніцу, абвастрыўшы напружанасьць у адносінах паміж ЗША і Кітаем.

Між тым абедзьве краіны спрабуюць выратаваць гандлёвае пагадненне, якое апынулася на мяжы зрыву.

Паколькі адміністрацыя не зрабіла нічога, каб прадухіліць павышэньне мытаў, Упраўленьне мытнага і памежнага кантролю з 00.01 па ўсходнім часе ЗША ўвяло 25-працэнтнае мыта на імпарт больш за 5 700 катэгорыяў тавараў з Кітаю ў ЗША.

Як удакладніла прадстаўніца ведамства, тавары, што пакінулі кітайскія парты і аэрапорты да поўначы, будуць абкладацца 10-працэнтным мытам.

Агенцтва Bloomberg называе гэтае рашэньне «самым драматычным» у гандлёвай вайне, якую задумаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Адміністрацыя Трампа лічыць, што Кітай купляе занадта мала тавараў з ЗША адносна амэрыканскіх закупак — гандлёвы дэфіцыт перавышае 400 мільярдаў даляраў. Акрамя таго, Пэкін абвінавачваюць у масавым парушэньні аўтарскіх правоў амэрыканскіх вытворцаў. Адным з перадвыбарных абяцаньняў Трампа было вярнуць на тэрыторыю ЗША прамысловую вытворчасьць, вывезеную ў разьвіцьцёвыя краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG