Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе можна будзе пабачыць сьвяточны салют 9 траўня


Cьвяточны салют адбудзецца 9 траўня а 23-й гадзіне 30 залпамі ў Менску і ва ўсіх абласных цэнтрах.

Салют у сталіцы дадуць з шасьці агнявых пазыцый:

  • У парку Перамогі, каля стэлы «Менск — горад-герой»;
  • Каля вадасховішча Дразды, побач зь вёскай Зацань;
  • На ўзьлётным полі былога аэрапорту «Менск-1»;
  • У парку імя Горкага;
  • У парку імя Янкі Купалы;
  • У былым Усходнім пасёлку за Ўруччам (цяпер мае назву Вялікі Лес).

Самыя яркія фаервэркі запусьцяць у парках.

Салют стане кульмінацыяй сьвяточных урачыстасьцяў 9 траўня. Раніцай на плошчы Перамогі адбудзецца цырымонія ўскладаньня кветак і вянкоў да манумэнту Перамогі. Увечары там жа адбудзецца канцэрт пад назвай «Беларусь памятае».

Падчас ускладаньня вянкоў зраніцы (з 8-й да 13-й гадзіны) і канцэрту з салютам увечары (з 17-й да поўначы) грамадзкі транспарт будзе абʼяжджаць раён плошчы Перамогі па вакольных вуліцах: Першамайскай, Бядулі і Казлова. Падрабязьней — на сайце Менсктрансу. Для астатняга транспарту цэнтар перакрыюць а 7-й раніцы, папярэджвае ДАІ.

Схема перакрыцьця руху 9 траўня з 7 да 13 і з 17 да 0.
Схема перакрыцьця руху 9 траўня з 7 да 13 і з 17 да 0.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG