Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайляндзе каранаваны першы манарх за 70 гадоў


Маха Ўачыралонгкон
Маха Ўачыралонгкон

У Тайляндзе пачалася трохдзённая цырымонія каранацыі караля Маха Ўачыралонгкона. 66-гадовы манарх узышоў на пасад пад імем Рамы X пасьля сьмерці свайго бацькі Пхуміпона Адульядэта ў 2016 годзе.

Бацька Рамы X знаходзіўся на пасадзе цягам 70 гадоў. За час яго праўленьня ў Тайляндзе зьмянілася больш за 20 прэм’ер-міністраў, было прынята 18 канстытуцый і адбылося 18 дзяржаўных пераваротаў.

Кароль Рама X вучыўся ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі і скончыў Каралеўскі вайсковы каледж у Канбэры. Ён кваліфікаваны вайсковец і грамадзянскі пілёт. У складзе лётнага палка ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях супраць камуністычных паўстанцаў і віетнамскіх партызан.

За некалькі дзён да каранацыі Рама X ажаніўся са сваёй целаахоўніцай, генэралам Сутхідай Тычай. Яна атрымала троннае імя каралева Сутхіда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG