Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр кароль Тайлянду, які кіраваў краінай 70 гадоў


У Бангкоку памёр кароль Тайлянду Пхуміпон Адульядэт (Рама ІХ).

Каралю Тайлянду было 88 гадоў. Ён знаходзіўся на троне з 1946 году — даўжэй за ўсіх дзейных кіраўнікоў дзяржаваў на сьвеце. За час ягонага кіраваньня ў Тайляндзе зьмяніліся больш за 20 прэмʼер-міністраў, былі прынятыя 18 канстытуцый і адбыліся 10 дзяржаўных пераваротаў.

Пра пагаршэньне здароўя Адульядэта стала вядома ў мінулыя выходныя. У сераду ўвечары ва ўладаў Тайлянду распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што стан караля «застаецца нестабільным». Пасьля гэтага каля сьценаў шпіталю, дзе ён знаходзіўся, сабраліся тысячы людзей.

Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся 5 сьнежня 1927 году ў Кэмбрыджы, ЗША, штат Масачусэтс. У той час яго бацька вучыўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце. Пазьней сямʼя Адульядэта вярнулася ў Тайлянд. У 1946 годзе пасьля сьмерці брата Пхуміпон сеў на каралеўскі трон.

Чакаецца, што трон Адульядэта атрымае ў спадчыну ягоны адзіны сын — 64-гадовы Маха Вачыралангкорн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG