Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Нацбанку пракамэнтаваў паскарэньне росту цэнаў


Павал Калаўр, архіўнае фота
Павал Калаўр, архіўнае фота

Інтэнсіўнасьць інфляцыйных працэсаў павялічылася, заявіў 3 траўня старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Павал Калаўр на прэс-канфэрэнцыі, піша Tut.by.

«Зараз эканамічная актыўнасьць знаходзіцца побач са сваім раўнаважным узроўнем», — сказаў Калаўр.

Паводле яго, цэны расьлі праз часовыя фактары росту цэнаў на:

  • садавіну і гародніну праз невысокі ўраджай;
  • на паліва;
  • на тавары і паслугі, для вытворчасьці якіх выкарыстоўваецца паліва.

Калаўр адзначыў, што ў другі паўгодзьдзі інфляцыя зьменшыцца і наблізіцца да прагнозу, аднак ёсьць рызыкі з боку зьнешніх умоваў і акрэсьленых унутраных фактараў.

Ад пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 2,6%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG