Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Казахстане скончыліся затрыманьнямі з удзелам спэцназу. ВІДЭА

абноўлена

Акцыя пратэсту ў Казахстане
Акцыя пратэсту ў Казахстане

МУС Казахстану пацьвердзіла, што 1 траўня ў некалькіх гарадах былі затрыманыя 80 удзельнікаў пратэстных акцый.

У Цэнтральным парку Алматы і ля будынка былога кангрэс-хола ў Нур-Султане пратэстоўцы патрабавалі байкатаваць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане 9 чэрвеня. Некалькі дзясяткаў чалавек былі затрыманыя.

Удзельнікі акцыі ў Алматы патрабавалі вызваліць палітвязьняў і не будаваць атамную электрастанцыю ў Казахстане. Сярод іншых лёзунгаў былі «Нур-Султан — не мая сталіца», «Такаеў — ня мой прэзыдэнт», «Дарыга — не мой спікер Сэнату».

У Нур-Султане паліцыя затрымала каля сотні ўдзельнікаў акцыі, якія патрабавалі справядлівых выбараў. Таксама затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў Карагандзе.

Казахская служба Радыё Свабода вяла наўпроставую трансьляцыю з акцый пратэсту.

Нур-Султане байцы спэцназа хапалі людзей і запіхвалі іх у прыгнаныя аўтобусы. Гэта стала другой буйной хваляй затрыманьняў у сталіцы на акцыі 1 траўня.

Раней у сераду спэцназ затрымаў дзясяткі чалавек, некаторых зь іх зьбілі дубінкамі.

Затрыманьні прайшлі і ў горадзе Карагандзе, дзе некалькі чалавек выйшлі ў сераду на плошчу непадалёк ад абласной адміністрацыі, выказваючы нязгоду з перайменаваньнем сталіцы ў гонар Нурсултана Назарбаева, які склаў з сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы ў сакавіку гэтага года.

Пратэстоўцы ў сталіцы і Алматы заклікалі да адмены намечаных на 9 чэрвеня пазачарговых выбараў прэзыдэнта Казахстана, заяўляючы пра гатоўнасьць аб'явіць выбарам байкот як «нелегітымным». Яны заклікалі да правядзеньня «празрыстых і сумленных» выбараў з «рэальнымі кандыдатамі». Сярод іншых іх заклікаў – вызваленьне палітычных зьняволеных і паляпшэньне сацыяльнага становішча грамадзян.

Першамайскія выступу ў Алматы і ў сталіцы сталі найбуйнейшымі і самымі працяглымі пасьля зямельных мітынгаў 2016 года. 1 мая краіна адзначае Дзень адзінства народа.

Пазачарговыя выбары ў Казахстане прызначаныя на 9 чэрвеня. Кандыдатамі ў прэзыдэнты вылучаныя восем чалавек, у тым ліку Касым-Жомарт Такаеў, былы сьпікер сэната, які ўступіў у паўнамоцтвы прэзыдэнта пасьля адстаўкі Назарбаева і вылучаны партыяй «Нур Атан».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG