Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане людзі выйшлі на вулічныя пратэсты, яны патрабуюць свабодных выбараў. ВІДЭА


Выступы ў Алматы з заклікам да байкоту выбараў
Выступы ў Алматы з заклікам да байкоту выбараў

Больш за сотню чалавек выйшлі пратэставаць на вуліцы Алматы і Нур-Султана 1 траўня. Людзі заклікаюць байкатаваць будучыя выбары, якія прызначаныя на 9 чэрвеня. Гэта будуць першыя выбары пасьля адстаўкі Нурсултана Назарбаева, які кіраваў Казахстанам больш за 30 гадоў, паведамляе казахская служба Свабоды.

У Нур-Султане дзясяткі чалавек пачалі акцыю за байкот выбараў у 13 гадзін па мясцовым часе непадалёк ад канцэртнай залы «Астана» (былога кангрэс-хола). «Народ стаміўся!», «Далоў урад», — крычалі яны. «Ад праўды не ўцячэш!» — паўтарылі яны словы з банэра, за які 21 красавіка ў Алматы былі арыштаваныя на 15 сутак двое актывістаў, Асія Тулесава і Бейбарыс Толымбекаў, разгарнуўшыся тканіну з такім надпісам на маратоне.

У Нур-Султане затрымалі дзясяткі чалавек

У сталіцы паліцыя зьвярнулася да людзей праз гукаўзмацняльнік, прадстаўнік паліцыі заявіў, што сход зьяўляецца незаконным. Людзі, якія сабраліся не сталі разыходзіцца, яны настойваюць, што маюць права зьбірацца на мірныя мітынгі.

Людзі рушылі пешым маршам па вуліцы ў бок адміністрацыі сталіцы, іх суправаджаюць аўтобусы з паліцэйскімі.

Супрацоўнікі пракуратуры паўторна зьвярнуліся да прысутных з просьбай разысьціся, назваўшы акцыю несанкцыянаванай. Да месца прыбылі байцы спэцпадразьдзяленьня паліцыі з гумовымі дубінкамі. Журналісты бачылі, як супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня ў масках ударылі некалькіх чалавек гумовымі дубінкамі. Некалькіх чалавек затрымалі.

Пазьней супрацоўнікі спэцназу затрымалі ў Нур-Султане дзясяткі чалавек.

Затрыманьні ў Нур-Султане
Затрыманьні ў Нур-Султане

Выступы заглушае музыка з афіцыйных мерапрыемстваў

Выступы пратэстуючых у Алматы, якія перадаюць адзін аднаму мікрафон, заглушала музыка афіцыйнага мерапрыемства, прысьвечанага Дню адзінства народа Казахстана. Яны прайшлі маршам па тэрыторыі парку. За тым, што адбываецца сачылі супрацоўнікі паліцыі.

1 траўня ў Казахстане адзначаюць Дзень адзінства народу Казахстана. У гарадах праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы. У Нур-султане на гарадзкую плошчу, дзе з віншавальнай прамовай выступіў Назарбаеў, людзей запускалі пасьля дагляду мэталадэтэктарам. Плошчу абнесьлі агароджай.

Пратэстуючыя ў Алматы
Пратэстуючыя ў Алматы

Такая ж карціна была ў Алматы: на мерапрыемства да Палаца рэспублікі людзей запускалі пасьля дагляду. Там з віншавальнай прамовай выступіў прэзыдэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў, які прыбыў у горад 30 красавіка з рабочым візытам.

Народ патрабуе свабодных выбараў

Пазачарговыя выбары ў Казахстане прызначаныя на 9 чэрвеня. Кандыдатамі ў прэзыдэнты вылучаныя восем чалавек, у тым ліку Касым-Жомарт Такаеў, былы сьпікер сэната, які ўступіў у паўнамоцтвы прэзыдэнта пасьля адстаўкі Назарбаева і вылучаны партыяй «Нур Атан».

Раней крытык дзеючай улады Казахстана Мухтар Аблязаў, лідэр руху «Дэмакратычны выбар Казахстана» (ДВК), забароненага казахстанскім судом як «экстрэмісцкі», заклікаў прыхільнікаў зьбірацца 1 траўня на акцыі пратэсту, каб заявіць пра байкот будучых выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG