Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё памерла? Не дачакаецеся!


Сыход Радыё Свабода з радыёхваляў — падзея сумная, але не трагічная. Па-першае, на тых радыёхвалях — што на кароткіх, што на сярэдніх, ужо мала хто і застаўся. Сьвет не стаіць на месцы, на зьмену радыёпрымачам прыйшлі кампутары і розныя мабільныя прылады. Выпускаць аўдыёпрадукцыю (учора яе называлі радыёперадачамі, сёньня — падкастамі, заўтра назавуць як-небудзь яшчэ) — Радыё Свабода не перастала. Таму прызначаем нашым слухачам сустрэчы ў іншых месцах.

Падсумуем: як і дзе можна слухаць Радыё Свабода пасьля 30 красавіка.

Жывы паток

  • Праз адмысловы разьдзел на нашым сайце
  • Праз спадарожнік HOTBIRD 8 (13 Degrees East); POLARIZATION: Vertical; FREQ: 12.226 GHZ; FEC: 3/4; SYMBOL RATE: 27.5 MS/s
  • Праз мабільны дадатак: для iPhone цi Android
  • Праз дадатак ці электронны сэрвіс TuneIn
  • Слухаць праз адкрытыя сэрвісы і рэтрансьлятары: www.liveonlineradio.net; guzei.com.

Падкасты

  • Праз адмысловы разьдзел на нашым сайце
  • На відэаплятформе Youtube;
  • На аўдыяплятформе SoundCloud;
  • У мабільных праграмах:
    • iTunes
    • Google Podcasts
    • CastBox
    • Podcast Addict
    • Podcast Republic
    • SoundCloud​

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG