Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства культуры Расеі перанесла пракат фільма аб пэдафіліі сьвятароў з прычыны Вялікадня


Фрагмэнт пракату фільма «Па волі божай»
Фрагмэнт пракату фільма «Па волі божай»

Міністэрства культуры Расеі рэкамэндавала перанесьці пачатак пракату ў Расеі фільма Франсуа Азона «Па волі божай» з 25 на 29 красавіка з прычыны праваслаўнага Вялікадня.

У фільме распавядаецца пра тое, як ахвяры пэдафіліі змагаюцца ў судзе з каталіцкімі сьвятарамі. Аб гэтым паведамляецца ў лісьце пракатчыка фільма, яго цытуе ў фэйсбуку расейскі журналіст Антон Долін.

«Міністэрства культуры РФ парэкамэндавала перанесьці рэліз фільма пасьля праваслаўнага Вялікадня. Афіцыйнае тлумачэньне прычыны пераносу рэлізу ад Міністэрства культуры не атрымана», — цытуе Долін ліст пракатчыка.

27 красавіка вернікі шэрагу праваслаўных цэркваў, у тым ліку Расейскай праваслаўнай царквы адзначаюць хрысьціянскае сьвята Вялікдзень. На думку Доліна, у фільме Азону нічога абразьлівага для хрысьціян няма. Міністэрства культуры перанос пракату не камэнтавала.

  • У красавіку Міністэрства культуры Расеі перанесла пачатак пракату з 9 на 10 траўня фільма Паўла Лунгіна пра Аўганскую вайну «Братэрства». Карціну абвінавацілі ў недастатковым патрыятызьме вэтэраны спэцслужбаў і член Савету Фэдэрацыі, яе было вырашана не паказваць у Дзень перамогі 9 траўня.
  • У студзені 2018 году Міністэрства культуры Расеі адклікала пракатнае пасьведчаньне ў камэдыі «Сьмерць Сталіна» Арманда Іанучы. Пасьля закрытага прагляду грамадзкая рада ведамства пастанавіла, што экранізацыя аднайменнага францускага коміксу «не нясе гістарычнай каштоўнасьці» і ў ім апаганьваецца савецкая сымболіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG