Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўзмоцніць склад двух вайсковых акругаў для адказу NATO


Кіраўнік Генштаба УС Расеі, генэрал арміі Валерый Герасімаў
Кіраўнік Генштаба УС Расеі, генэрал арміі Валерый Герасімаў

Расея ўзмоцніць склад войскаў Заходняй і Паўднёвай ваенных акругаў у адказ на разьмяшчэньне сілаў NATO каля расейскіх межаў. Пра гэта заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл, генэрал арміі Валерый Герасімаў на Маскоўскай канфэрэнцыі па міжнароднай бясьпецы.

Для гэтага, як падкрэсьліў Герасімаў, у іх будуць перакінутыя злучэньні са складу іншых ваенных акругаў. Колькасьць узброеных сіл у цэлым застанецца на ўстаноўленым узроўні, адзначыў генэрал.

Пасьля анэксіі Крыма і пачатку канфлікта на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе Расея правяла вялікую колькасьць раптоўных вайсковых праверак і вайсковых вучэньняў. Краіны Захаду неаднаразова выказвалі занепакоенасьць імкненьнем Масквы прадэманстраваць сваю ваенную моц на межах краін ЭЗ і NATO.

У NATO таксама занепакоеныя разьмяшчэньнем ля межаў Эўропы ў Калінінградзкай вобласьці расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр». У Маскве заяўляюць, што працягнуць узмацняць сыстэму супрацьпаветранай абароны на заходнім напрамку ў адказ на разгортваньне амэрыканскай ПРА ў Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG