Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ергавіч па-беларуску: «Гэта кніга пісьменьніка з цывілізацыйнага разлому…»


Сяргей Шупа і Міленка Ергавіч
Сяргей Шупа і Міленка Ергавіч

Гутарка з маім рэдакцыйным калегам Сяргеем Шупам пра кнігу «Арэхавы палац» Міленкі Ергавіча, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа ў Сяргеевым перакладзе на беларускую мову.

Як звычайна, ніжэй толькі кветачкі з выказваньняў Сяргея. А ўвесь пышны букет — у аўдыёфайле.

Беларусы з «Палацам» абагналі палякаў і ўкраінцаў, не гаворачы пра расейцаў

«Дзіўна, што кнігу „Арэхавы палац“ не пераклалі на польскую, бо на польскую існуе сёньня хіба што найбольш перакладаў Міленкі Ергавіча на замежныя мовы — мабыць, толькі немцы іх абганяюць і, можа, італьянцы. А на ўкраінскай ужо выйшлі пяць кнігаў (у Беларусі гэта ўжо трэцяя). У Расеі да нядаўняга часу гэтага пісьменьніка проста ігнаравалі, і вось толькі пад канец мінулага году выйшла ягоная першая кніжка ў расейскім перакладзе, раман „Gloria in excelsis“… А гэтую кніжку, „Арэхавы палац“, можна з усіх суседніх моваў пачытаць пакуль што толькі па-беларуску».

Чаму кніжка так называецца?

«Пра тое, чаму кніжка так называецца, ты даведаесься на самай апошняй старонцы».

Пісьменьнік «адной супэр-кнігі»

«Калі ўзяць усе раманы Ергавіча, а іх ужо напэўна больш за дваццаць, і я амаль усе прачытаў, — то ня толькі кожны разьдзел у іх чытаецца як асобная кніга, а і ўсе асобныя кнігі чытаюцца як адна вялікая супэр-кніга, дзе адно працягвае другое, мяняюцца героі, мяняюцца эпохі, часы, сытуацыі, але нешта застаецца канстантай…».

У кнізе ёсьць пазытыўныя пэрсанажы?

«Як мінімум тры. І ўсе яны мужчыны, дарэчы».

Ергавіч і Беларусь

«Думку пра Беларусь я ўвесь час спрабую яму ўкласьці ў галаву, так што ён у курсе, што такое Беларусь, што там ёсьць цікавага. Я думаю, што калі пашукаць на нашым сайце, то ў яго нямала публікацый, прысьвечаных Беларусі. Ён, нагадаю, удзельнік нашай акцыі „Галасы салідарнасьці“ на Новы 2011 год, калі арыштавалі каля 800 чалавек, і розныя відныя людзі сьвету чыталі тыя прозьвішчы… Ён вельмі апэратыўна адгукнуўся на прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч — у той жа самы дзень напісаў даволі вялікі тэкст, адразу паслаў мне і я яго наставіў — у нас ён выйшаў на дзень раней, чым у газэце „Jutarnji List“, дзе ён працуе».

«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG