Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 чалавек памерлі ад ператомленасьці на выбарах у Інданэзіі


17 красавіка. Выбарчы ўчастак у Інданэзіі.
17 красавіка. Выбарчы ўчастак у Інданэзіі.

У Інданэзіі сама меней 92 чальцы выбарчай камісіі памерлі і 374 трапілі ў бальніцу пасьля ўсеагульных выбараў, паведамляе агенцтва Antara. Інданэзійская паліцыя таксама заяўляла пра 15 загінулых супрацоўнікаў.

Прычынай сьмерцяў службоўцаў, чый працоўны дзень доўжыўся больш за суткі, стала зьнямога падчас працэдуры галасаваньня і пры падліку галасоў, адзначыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Інданэзіі Арыф Будыман. Паліцыянты памерлі ад ператомленасьці і зьвязаных зь ёй дарожных аварый.

Выбары 17 красавіка сталі самымі буйнымі ў сьвеце. Акрамя прэзыдэнта, жыхары краіны выбіралі дэпутатаў дзьвюх палат парлямэнту і чальцоў заканадаўчых органаў правінцый і акруг. Па ўсёй краіне было адкрыта больш за 800 тысяч выбарчых участкаў. Яўка дасягнула каля 80% з 192 мільёнаў чалавек, якія маюць права голасу.

Будыман прапанаваў выплаціць сем’ям памерлых і пацярпелых кампэнсацыі, а таксама паабяцаў зьнізіць нагрузку на супрацоўнікаў выбарчых камісій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG