Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанка адказаў Лукашэнку на заяву пра «тарбэшачнікаў»


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка, старшыня рады Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва», пракамэнтаваў Свабодзе заяву Лукашэнкі, дзе ён кажа, што магутнасьць і слава краіны — гэта буйныя вытворцы.

Лукашэнка заявіў, што не асабліва верыць у «драбнату», «тарбэшачнікаў» і сярэдні бізнэс, якія маюць права на жыцьцё, але ня варта рабіць на іх асноўную стаўку.

«Пры сыстэме, якую пабудаваў Аляксандар Лукашэнка ў Беларусі, малому і сярэдняму бізнэсу разьвівацца немагчыма. За 25 гадоў ягонага кіраваньня ў нашай краіне так і ня створаныя сацыяльна-эканамічныя „люфты“, якія б стымулявалі бізнэс.

Індывідуальныя прадпрымальнікі сапраўды засталіся ў гандлі, а не перайшлі ў вытворчасьць ды іншыя сфэры эканомікі. Але гэта ня наша віна. Гэта наша бяда. А праблему гэтую стварыла дзяржава. Гэта яна ўжо чвэрць стагодзьдзя аддае ўсю ўвагу не малому і сярэдняму бізнэсу, а сваім дзяржаўным прадпрыемствам.

Немагчыма ў Беларусі разьвіваць бізнэс, калі ў цябе працэнтныя крэдыты ў разы вышэйшыя параўнальна з тымі льготамі і субсыдыямі, якія раздаюцца дзяржпрадпрыемствам», — сказаў Анатоль Шумчанка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG