Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка афіцыйна скасаваў свой указ аб ілжэпрадпрымальніцтве


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзеяньне ўказу № 488 «Аб некаторых захадах у папярэджваньні незаконнай мінімізацыі сумаў падатковых абавязаньняў» спыняецца ў Беларусі — Лукашэнка прызнаў, што ягоны ўказ страціў моц.

У камэнтары да ўказу 151 (PDF) аб зьмене шэрагу іншых указаў адзначаецца, што ўказ 488, вядомы ў народзе як «указ аб ілжэпрадпрымальніцтве», страчвае моц, бо «заканадаўчыя нормы, накіраваныя на забесьпячэньне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваныя непасрэдна ў Падатковым кодэксе».

Пра тое, што дзеяньне ўказу будзе спыненае, намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко казаў у канцы мінулага года, калі прадстаўляў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў новую рэдакцыю Падатковага кодэксу.

Апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая неўзабаве пасьля свайго абраньня пачала кампанію за выключэньне крымінальнага артыкулу за ілжэпрадпрымальніцтва з заканадаўства. Яна тлумачыла свае захады тым, што крымінальнае пакараньне за нібыта ілжэпрадпрымальніцтва «моцна стрымлівае разьвіцьцё прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы».

Паводле артыкулу 234 КК РБ за «ілжэпрадпрымальніцтва» — рэгістрацыю юрыдычнай асобы або ІП без намеру ладзіць статутную або прадпрымальніцкую дзейнасьць — маглі пакараць штрафам, арыштам, абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да сямі гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG