Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор ЗША: Расея ўмешвалася ў выбары, але змовы з кампаніяй Трампа не было


Генпракурор ЗША Ўільям Бар
Генпракурор ЗША Ўільям Бар

Генпракурор ЗША Ўільям Бар 18 красавіка прадставіў у Міністэрстве юстыцыі поўную вэрсію дакладу спэцпракурора Робэрта Мюлера.

Паводле Бара, расьсьледаваньне паказала, што Расея спрабавала ўмяшацца ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары ў 2016 году. Аднак пры гэтым не было знойдзена доказаў, што прэзыдэнт ЗША Дональлд Трамп ці нехта зь ягонай выбарчай кампаніі нейкім чынам удзельнічалі ў змове з Расеяй.

Прэзыдэнт Трамп пракамэнтаваў гэта наступным чынам:

«У мяне добры дзень. Было абвешчана, што няма змовы. Няма перашкоды [правасудзьдзю]. Дарэчы, ніколі не было і ніколі ня будзе. Мы павінны дабрацца да сутнасьці гэтай справы».

Поўная вэрсія дакладу Мюлера, прадстаўленага Барам, складаецца з 400 старонак. Даклад апублікаваны ў нязначным скарачэньні: з дакумэнту выключылі кавалкі, якія тычацца бягучых расьсьледаваньняў, а таксама асабістую інфармацыю пра фігурантаў некалькіх спраў: засакрэчваць гэтую інфармацыю патрабуюць законы ЗША. «Іншых скарачэньняў дакладу не праводзілася», — падкрэсьліў Бар.

Бар асобна заявіў, што менавіта расейская спэцслужба ГРУ распаўсюдзіла лісты са узламанага сэрвэру Дэмакратычнай партыі празь Wikileaks. Ён таксама падкрэсьліў, што сама па сабе публікацыя не зьяўляецца злачынствам, у адрозненьне ад узлому кампутара, зь якога была спампаваная перапіска.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG