Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі справу за правядзеньне сходу аленяводаў і рыбакоў у тундры


На Ямале на мясцовага жыхара завялі адміністрацыйную справу за правядзеньне сустрэчы аленяводаў і рыбакоў у тундры.

Паліцыя палічыла, што сустрэча парушыла закон аб мітынгах, абвінаваціўшы Ейка Сэратэта ў «арганізацыі публічнай акцыі без падачы паведамленьня».

27 сакавіка Ейка Сэратэта правёў у тундры сход аленяводаў і рыбакоў, на якім абмяркоўваліся прэтэнзіі да мясцовых уладаў.

Людзі, якія сабраліся, у прыватнасьці, плянавалі запатрабаваць дазволу лавіць сігавыя пароды рыбы для карэнных жыхароў Ямала, а таксама ўзяць расьсьледаваньне забойства аленявода Нікалая Харатэта, цела якога з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці было знойдзена на газавым радовішчы, пад асаблівы кантроль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG