Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтазакі для інвалідаў і жанчын зь дзецьмі. ФАТАФАКТ


Аўтазак для інвалідаў

Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі прадставіла адмысловыя аўтамабілі (аўтазакі) для перавозкі людзей, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы, а таксама для жанчын зь дзецьмі.

У аўтазаках для «калясачнікаў» ёсьць спэцыяльныя пад’ёмнікі для інвалідных крэслаў. Для асуджаных жанчын зь дзецьмі прадугледжаныя адмысловыя дзіцячыя аўтакрэслы.

Новыя аўтазакі паказалі на Ўсерасейскай нарадзе кіраўнікоў мэдыка-санітарных частак крымінальна-выканаўчай сыстэмы. Намесьнік кіраўніка Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Васіль Максіменка заявіў, што новыя машыны ўжо закупляюцца.

Стварэньне новых аўтазакаў можа быць зьвязанае зь нядаўнім рашэньнем Эўрапейскага суду ў правах чалавека, у якім гаворыцца, што ўмовы перавозкі людзей у расейскіх турэмных аўтамабілях «роўныя катаваньням» з прычыны нязручнасьці і цеснаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG