Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Кандрусевіч упершыню пасьля апэрацыі выйшаў да вернікаў


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 14 красавіка ў Менску

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 13 сакавіка перанёс апэрацыю на хрыпце, асабіста ўзяў удзел у адзначэньні Вербнай нядзелі ў Катэдральным касьцёле ў Менску.

Ён прывітаў вернікаў, паведаміў, што перанёс апэрацыю, якая хоць і прайшла без ускладненьняў, але накладае шмат абмежаваньняў. Са сьлязьмі на вачах арцыбіскуп падзякаваў за падтрымку і сказаў, што пакуль ня зможа прысутнічаць на ўсіх набажэнствах.

Нягледзячы на перанесеную апэрацыю, цягам апошняга месяца Тадэвуш Кандрусевіч актыўна выступаў са зваротамі, якія тычыліся зносу крыжоў у Курапатах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG