Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Солсбэры, дзе атруцілі Скрыпалёў, названы найлепшым месцам у Брытаніі


Сабор у Солсбэры
Сабор у Солсбэры

Газэта The Times назвала горад Солсбэры, дзе ў летась ад атручваньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» пацярпелі былы супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, найлепшым месцам для пражываньня ў Вялікай Брытаніі.

У абгрунтаванае свайго рашэньня газэта адзначыла «калектыўны дух» жыхароў гораду, які аказаўся не зламаным, нягледзячы на тое, што Солсбэры, як піша газэта, «не па сваёй віне трапіў у загалоўкі навінаў ва ўсім сьвеце». Пераадолеўшы перажыты стрэс, горад стаў «яшчэ мацней» — піша The Times.

Маральныя якасьці жыхароў не адзіная прычына таго, чаму Солсбэры ўзначаліў рэйтынг. Сярод яго пераваг адзначаны таксама блізкасьць да марскога ўзбярэжжа і да Лёндана, а таксама высокі ўзровень адукацыі і ўстаноў культуры.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія ў сакавіку 2018 году ў Солсбэры былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам клясу «Навічок». Яны выжылі пасьля замаху. Па дадзеных газэты The Telegraph, бацька і дачка жывуць на поўдні Англіі. Яны, як і раней, пад наглядам лекараў, а іх бясьпеку гарантуюць спэцслужбы.

Брытанскія ўлады абвінавачваюць у замаху Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Ўзброеных сіл Расеі (вядомае таксама як ГРУ) і лічаць, што загад быў аддадзены палітычным кіраўніцтвам Расеі. Расея гэта адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG