Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін апублікаваў дэклярацыю аб даходах, расходах і маёмасьці. Што ён задэкляраваў


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у 2018 годзе зарабіў 8 мільёнаў 648 тысяч 353 расейскіх рубля (каля 134 481$). Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў апублікаванай у пятніцу на сайце Крамля дэклярацыі кіраўніка дзяржавы аб даходах, расходах і маёмасьці. У сярэднім штомесячны заробак прэзыдэнта ў мінулым годзе склаў 720,7 тысяч рублёў (каля 11 196$).

Згодна з дэклярацыяй, нерухомая маёмасьць прэзыдэнта РФ не зьмянілася. У яго ўласнасьці — кватэра плошчай 77 кв м і гараж плошчай 18 кв м. У карыстаньні прэзыдэнта таксама кватэра ў 153,7 кв м і гаражнае месца на 18 кв м. Усе гэтыя аб’екты знаходзяцца ў Расеі.

Пуцін па-ранейшаму зьяўляецца ўладальнікам двух рарытэтных аўтамабіляў «Волга» ГАЗ М21, а таксама аўтамабілю «Ніва» і прычэпу «Скіф».

Даход Пуціна ў 2018 годзе быў прыкладна на 10 млн рублёў менш, чым у 2017 годзе, калі ён склаў 18 млн 728 тыс. 268 расейскіх рублёў, аднак у той суме былі ўлічаныя сродкі ад продажу зямельнага ўчастка 15 сотак.

Жонка прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, алімпійская чэмпіёнка па фігурным катаньні Тацяна Наўка трэці год запар утрымлівае бясспрэчнае лідэрства па памерах даходаў сярод жонак вышэйшых чыноўнікаў Крамля і ўраду, гаворыцца ў іншым паведамленьні ТАСС. Па дадзеных дэклярацый аб даходах, апублікаваных у пятніцу на афіцыйных сайтах прэзыдэнта РФ і кабінэта міністраў, заробак Наўкі ў 2018 годзе склаў 218 млн 603 тыс. 669 расейскіх рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG