Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіўся першы амбасадар Паўночнай Карэі


Cустрэча намесніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з амбасадарам КНДР Джу Чон Бонам, 11 красавіка
Cустрэча намесніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з амбасадарам КНДР Джу Чон Бонам, 11 красавіка

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Дапкюнас 11 красавіка сустрэўся з амбасадарам Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Джу Чон Бонам з нагоды яго прыбыцьця ў краіну.

Як паведамляе беларускі МЗС, Дапкюнас і першы ў гісторыі амбасадар КНДР у Беларусі «ў сяброўскай размове абмеркавалі стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых стасункаў, а таксама супрацу ў міжнародных арганізацыях».

Гандлёвыя і палітычныя дачыненьні Беларусі і КНДР амаль адсутнічаюць, гандлёвы абарот быў і застаецца блізкім да нулю. Амбасада КНДР адкрылася ў Менску яшчэ два з паловай года таму (у прыватным сэктары на Сморгаўскім завулку), але да цяперашняга часу ў Беларусі быў толькі часовы павераны з Паўночнай Карэі.

У замежнай палітыцы Беларусь часьцей «выказвала заклапочанасьць» дзеяньнямі КНДР — раз за разам заклікала Паўночную Карэю спыніць ядзерныя выпрабаваньні і запускі ракетаў, але вітала правядзеньне саміту КНДР з Рэспублікай Карэя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG