Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пуціна найменшая падтрымка за апошнія пяць гадоў — «Левада-Цэнтар»


Апазыцыя пратэстуе супраць закону аб аўтаномным рунэце, Масква, 10 сакавіка 2019
Апазыцыя пратэстуе супраць закону аб аўтаномным рунэце, Масква, 10 сакавіка 2019

За кандыдатуру Ўладзіміра Пуціна гатовыя прагаласаваць 41% расейцаў, калі б выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, сьведчыць найноўшае апытаньне «Левада-Цэнтру». У выніках улічваліся і людзі, якія не гатовыя ісьці на выбары.

У 2014 годзе такіх было 49%, найвышэйшы паказьнік зафіксаваны ў студзені 2018 году — тады за Пуціна гатовыя былі прагаласаваць 57% апытаных «Левада-Цэнтрам» расейцаў.

Калі браць колькасьць гатовых ісьці на выбары, то доля галасоў за Пуціна склала б 55%. Гэта таксама найніжэйшы паказьнік ад 2014 году — тады колькасьць тых, хто падтрымлівалі Пуціна і былі гатовыя ісьці на выбары, склала 60%.

Паводле ўзроўню даверу расейцаў да палітыкаў Пуцін займае першае месца. Яму давярае 41% апытаных. На другім месцы — лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі і міністар абароны Сяргей Шайгу (ім давяраюць па 16%). Далей ідуць: кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў (14%) і старшыня ўраду Дзьмітры Мядзведзеў (13%).

Кіраўніцы Савету Фэдэрацыі Валянціне Мацьвіенка і апазыцыянэру Аляксею Навальнаму, паводле апытаньня «Левада-Цэнтру», давяраюць па 3% расейцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG