Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў Дадона перадаць прывітаньне кіраўніцтву Расеі

Ігар Дадон і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Ігар Дадон і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Малдовы абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам двухбаковыя адносіны і стасункі з Расеяй і Ўкраінай.

Пра сустрэчу 10 красавіка ў Менску з прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, паведамляе БелТА.

Апроч адносінаў Малдовы і Беларусі палітыкі абмеркавалі стасункі з Расеяй і падзеі ва Ўкраіне.

«Нашы погляды ўвогуле супадаюць, але, тым ня менш, столькі падзей. Асабліва ў нашых суседзяў, якія знаходзяцца паміж намі, — велізарная, цудоўная краіна Украіна. Думаю, у вас свой пункт гледжаньня па сытуацыі. Мяне апошнім часам папракаюць... Вы, напэўна, заўважылі, што я занадта часта кажу пра Ўкраіну, але як інакш: наша краіна, блізкая», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

11 красавіка Ігар Дадон плянуе сустрэцца з кіраўніцтвам Расеі. Аляксандар Лукашэнка папрасіў яго «перадаць прывітаньне».

«У нас складваюцца такія своеасаблівыя, з пункту гледжаньня журналістаў і многіх іншых, адносіны з Расеяй. Я хачу вас праінфармаваць аб сытуацыі, ды і ў вас, напэўна, шмат чаго. Я так разумею, вы заўтра ў Расеі будзеце, з кіраўніцтвам будзеце бачыцца. Прывітаньне, дарэчы, перадавайце нашым добрым сябрам», — папрасіў Аляксандар Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG