Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк пра Ўкраіну: Уражаньне, што грамадзтва асьлепла


Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыі БНФ Зянон Пазьняк пракамэнтаваў выбарчую кампанію ва Ўкраіне.

Паводле палітыка, тое, што цяпер адбываецца з электаратам ва Ўкраіне «не параўнаеш ні з чым».

— Такое ўражаньне, што грамадзтва асьлепла ці наелася блёкату — галасуюць за асобу коміка Зяленскага, якая па прыродзе не надаецца да дзяржаўнай дзейнасьці. І гэта відавочна зь першага погляду.

Пазьняк перакананы, што Ўладзімера Зяленскага рэклямуе расейская прапаганда, што ён ня мае адказнасьці за лёс Украіны і не разумее сур’ёзнасьці місіі чалавека ў палітыцы.

— Украінцы ў цяжкім стане, расейская агентура маніпулюе непадзельна, расейская прапаганда коціць валам. Але мусіць жа быць імунітэт. Выбар цяжкі, бо здаровага выбару няма. Прыходзіцца выбіраць паміж дрэнным і горшым.

Лідэр КХП-БНФ перакананы, што нацыянальныя інтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальна вымагаюць галасаваць за Пятра Парашэнку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG