Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраны новы прэзыдэнт Усясьветнага банку


Дэвід Мэлпас
Дэвід Мэлпас

Новым прэзыдэнтам Усясьветнага банку абраны былы намесьнік міністра фінансаў ЗША па міжнародных справах Дэвід Мэлпас.

Раней ён займаў пасаду намесьніка міністра фінансаў ЗША па міжнародных адносінах. Да пераходу на дзяржаўную службу Мэлпас працаваў у банку Bear Stearns. Ён таксама быў дарадцам Дональда Трампа падчас выбарчай кампаніі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У інтэрвію Reuters Мэлпас заявіў, што мае намер працягнуць намаганьні па барацьбе з беднасьцю ў самых бедных краінах і барацьбе з глябальным зьмяненьнем клімату.

Падчас працы на пасадзе намесьніка міністра фінансаў ЗША Мэлпас крытычна выказваўся пра крэдыты, якія Усясьветны банк дае Кітаю. Ён казаў, што другая па памерах эканоміка сьвету здольная самастойна вырашыць фінансавыя праблемы.

Новая рамачная стратэгія партнэрства для Беларусі на 2018-2022 гады была ўхваленая радай выканаўчых дырэктараў Усясьветнага банку 3 красавіка 2018 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG