Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому палітвязьню Паліенку выставілі абвінавачаньне па трох крымінальных артыкулах


Зьміцер Паліенка, сьнежань 2018
Зьміцер Паліенка, сьнежань 2018

Затрыманаму 20 сакавіка Зьмітру Паліенку выставілі абвінавачаньне на падставе трох крымінальных артыкулаў, піша БелаПАН са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу СК Юлію Ганчарову.

Што за артыкулы?

  • Асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339) — да 10 гадоў турмы;
  • Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці (арт. 130) — да 12 гадоў турмы;
  • Апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці (арт. 341) — грамадзкія працы, штраф ці арышт.

Паводле слоў прадстаўніка СК, меру стрыманьня Паліенку не зьмянялі — ён застаецца пад вартай у Жодзінскім СІЗА, яму прызначылі стацыянарную судова-псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу.

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка ў ягонай кватэры па падазрэньні ў злосным хуліганстве.

У 2016 годзе Паліенку асудзілі за «гвалт або пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару».

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня. Віны ён не прызнаў. Беларускія праваабаронцы патрабавалі вызваліць актывіста. Прысуд яму называлі палітычна матываваным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG