Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дасьць Беларусі новы дзяржаўны крэдыт на выплату цяперашняй запазычанасьці


Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Расія прадаставіць Беларусі дзяржаўны крэдыт у памеры да 600 мільёнаў даляраў. Грошы пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў у пагашэньне асноўнай запазычанасьці па раней атрыманых ад Расеі крэдытаў

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на першага віцэ-прэм’ера — міністра фінансаў Расеі Антона Сілуанава.

«У адпаведнасьці з рашэньнем прэзыдэнта РФ, Расія прадаставіць Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у суме да $600 млн. Сродкі пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў у пагашэньне асноўнага доўгу па раней прадастаўленых Расейскай Фдэрацыяй пазыках,» — цытуе ТАСС расейскага ўрадоўца.

Паводле Сілуанава, цяпер праводзяцца неабходныя для падпісаньня міждзяржаўнага пагадненьня працэдуры.

Сілуанаў таксама дадаў, што Менск да канца красавіка можа атрымаць ад Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР) сёмы транш крэдыту, памер якога складае $200 млн.

Агульная сума крэдыту з улікам папярэдніх траншаў дасягае $2 млрд. Адпаведнае пагадненьне паміж беларускім Міністэрствам фінансаў і Эўразійскім банкам разьвіцьця было падпісана ў сакавіку 2016 году.

Эўразійскі банк разьвіцьця зьяўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расеяй і Казахстанам у студзені 2006 году. Статутны капітал банка складае $7 млрд. У яго працы бяруць удзел Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG