Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не прыкрыты тыламі. Як ідзе падлік галасоў на ўкраінскіх выбарах у Беларусі. ФАТАФАКТ


Падлік галасоў на выбарчым ўчастку ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску падчас выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, 31 сакавіка 2019 году
Падлік галасоў на выбарчым ўчастку ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску падчас выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, 31 сакавіка 2019 году

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны праходзілі і на замежных участках, у тым ліку ў Менску. За імі давялося паназіраць карэспанэнту Свабоды — і карціна была нязвыклая для беларускіх рэалій.

Падчас падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах назіральнікі бачаць і тое, як бюлетэні дастаюць з празрыстай урны, і тое, як іх раскладваюць па стосах. Можна і пачуць, як старшыня выбарчай камісіі называе, за каго голас у кожным бюлетэні, і гэта правяраюць два назіральнікі.

Тут і ніжэй — падлік галасоў на выбарчым участку ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, 31 сакавіка 2019 году
Тут і ніжэй — падлік галасоў на выбарчым участку ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, 31 сакавіка 2019 году
Старшыня камісіі Аксана Ўрублеўская (трэцяя зьлева) агучвае, за каго аддадзены голас у бюлетэні
Старшыня камісіі Аксана Ўрублеўская (трэцяя зьлева) агучвае, за каго аддадзены голас у бюлетэні
Назіральнікі — мужчына ў сьветлай безрукаўцы і жанчына ў ружовым строі — запісваюць вынікі проста за сталом для падліку галасоў
Назіральнікі — мужчына ў сьветлай безрукаўцы і жанчына ў ружовым строі — запісваюць вынікі проста за сталом для падліку галасоў

На беларускіх выбарах у Беларусі назіральнікі звычайна бачаць сьпіны (або выстаўленае ў бок назіральнікаў тое, што ў чалавека знаходзіцца ніжэй сьпіны) чальцоў выбарчай камісіі. Да самога стала, дзе вядзецца падлік, назіральнікаў не пускаюць. Адваротная карціна — падлік галасоў, а не «тылы» — бывае, ды нячаста. За спробу здымаць на відэа тое, што адбываецца на ўчастку, назіральніка могуць гвалтоўна выдаліць.

Беларускія выбары дэпутатаў мясцовых саветаў, Менск, 2018 год
Беларускія выбары дэпутатаў мясцовых саветаў, Менск, 2018 год
Беларускія парлямэнцкія выбары, Менск, 2016 год
Беларускія парлямэнцкія выбары, Менск, 2016 год
Беларускія прэзыдэнцкія выбары, Рагачоў, 2015 год
Беларускія прэзыдэнцкія выбары, Рагачоў, 2015 год
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG