Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суўладальніца расейскай авіякампаніі S7 Натальля Філёва разьбілася на самалёце ў Нямеччыне


Натальля Філёва
Натальля Філёва

Суўладальніца расейскай авіякампаніі S7 Натальля Філёва загінула падчас авіякатастрофы ў Нямеччыне. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў прэсавай службе кампаніі S7.

Самалёт бізнэс-джэт Epic-LT разьбіўся пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Эгельсбах (Франкфурт-на-Майне), піша РБК. Крыніца «Інтэрфаксу» паведаміла, што на борце знаходзіліся трое расейцаў — два пасажыры і пілёт, яны загінулі.

55-гадовая Натальля Філёва і яе бацька ляцелі ў Нямеччыну на лячэньне, піша «РИА Новости».

Раней СМІ паведамілі пра гібель яе мужа Ўладзіміра Філёва, аднак гэтая інфармацыя не пацьвердзілася.

Філёва у 2018 годзе заняла чацьвёртае месца ў рэйтынгу найбагацейшых жанчын Расеі. Яе багацьце Forbes ацаніў на $600 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG