Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп мае намер спыніць дапамогу Сальвадору, Гандурасу і Гватэмале


Мігранты з Лацінскай Амэрыкі каля загароды на мяжы ЗША.
Мігранты з Лацінскай Амэрыкі каля загароды на мяжы ЗША.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінавачвае ўлады гэтых краін у тым, што яны ніяк не перашкаджаюць так званым «караванам мігрантаў», якія праз тэрыторыю Мэксыкі накіроўваецца да паўднёвай мяжы Злучаных Штатаў з мэтай перасекчы яе і папрасіць прытулку ў ЗША.

Таму адміністрацыя ЗША мае намер спыніць выдзяленьне дапамогі тром дзяржавам Цэнтральнай Амэрыкі — Сальвадору, Гандурасу і Гватэмале.

У апошнія дні паток просьбітаў прытулку з гэтых трох краін зноў вырас. Трамп прыгразіў цалкам зачыніць мяжу з Мэксыкай, калі ня будуць прынятыя тэрміновыя меры для выпраўленьня сытуацыі.

Дзярждэпартамэнт пацьвердзіў, што атрымаў указаньне Трампа спыніць выдзяленьне дапамогі тром краінам. Аднак, па ўсёй верагоднасьці, для гэтага спатрэбіцца згода Кангрэсу, дзе дэмакраты выступаюць рэзка супраць такога кроку.

Агульны аб’ём дапамогі Сальвадору, Гандурасу і Гватэмале ацэньваецца ў 700 мільёнаў даляраў.

Барацьба зь нелегальнай міграцыяй і будаўніцтва сцяны на паўднёвай мяжы былі аднымі з галоўных перадвыбарных абяцаньняў Трампа. Кангрэс ня вылучыў прэзыдэнту неабходных сродкаў для будаўніцтва загараджальнага бар’ера, пасля чаго Трамп увёў на мяжы з Мэксыкай надзвычайнае становішча. Гэта дазволіла яму фінансаваць будаўніцтва сьцяны зь бюджэту Міністэрства абароны і іншых ведамстваў.

Жыхары краін Цэнтральнай Амэрыкі заяўляюць, што накіроўваюцца ў ЗША, нават нягледзячы на ўзмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі пры Трампе, ад безвыходнасьці, выкліканай бядотным сацыяльна-эканамічным становішчам у іх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG