На ўчастках для галасаваньня ад раніцы чэргі. Украінцы выбіраюць прэзыдэнта ФОТА, ВІДЭА

Чэргі з выбаршчыкаў утварыліся на некаторых участкаў для галасаваньня. Такое адбываецца прынамсі ў Кіеве, Варшаве і Празе.

Участкі для галасаваньня ва Ўкраіне адчыніліся а 8-й гадзіне раніцы. На некаторых зь іх утварыліся чэргі з жадаючых прагаласаваць.

Таксама вялікая чарга з украінскіх грамадзянаў выстраілася да выбарчага ўчастку ў Варшаве і Празе.

Сёньня ва Ўкраіне праходзяць выбары прэзыдэнта. У іх удзельнічае найбольшая ў гісторыі незалежнай краіны колькасьць кандыдатаў — 39 чалавек. Фаварытамі першага туру называюцца пяцёра: комік Уладзімір Зяленскі, дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка, а таксама Юлія Цімашэнка, Анатоль Грыцэнка і Алег Ляшко.

​
XS
SM
MD
LG