Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запатрабаваў вызваленьня затрыманых крымскіх татараў


У часе ператрусаў і затрыманьняў крымскіх татар у Крыме, 29 сакавіка 2019
У часе ператрусаў і затрыманьняў крымскіх татар у Крыме, 29 сакавіка 2019

Эўразьвяз заявіў Расеі рашучы пратэст у сувязі з затрыманьнем у анэксаваным Крыме 23-х крымскіх татар. «Эўрапейскі зьвяз не прызнае выкананьне расейскага заканадаўства ў Крыме і Севастопалі і чакае, што ўсе незаконна затрыманыя ўкраінцы будуць вызваленыя без прамаруджваньня», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службы, апублікаваным 30 сакавіка, паведаміла «Нямецкая хваля».

Прадстаўнік эўрапейскай дыпляматыі нагадала Маскве, што арганізацыя Хізб ут-Тахрыр, у прыналежнасьці да якой абвінавачваюць затрыманых крымскіх татараў, «забароненая ў Расеі, але не ва Ўкраіне».

27 сакавіка кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народу, дэпутат Вярхоўнай рады Рэфат Чубараў паведаміў пра масавыя ператрусы ў дамах крымскіх татар.

ФСБ Расеі, якая праводзіла апэрацыю ў Крыме пры ўдзеле МУС і Расгвардыі, заявіла, што затрыманыя зьяўляюцца «верхаводамі і шэраговымі ўдзельнікамі» «Хізб ут-Тахрыр»у рэгіёне. 29 сакавіка стала вядома, што ўсе арыштаваныя крымскія татары вывезеныя з паўвострава і, магчыма, зьмешчаныя ў СІЗА ў Растове-на-Доне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG