Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт зьняпраўджвае інфармацыю пра галадоўку анархіста Зьмітра Паліенкі


Зьміцер Паліенка, сьнежань 2018
Зьміцер Паліенка, сьнежань 2018

Пра тое, што анархіст Зьміцер Паліенка галадае ў СІЗА, паведамілі з раніцы 27 сакавіка.

Ад 24 сакавіка зьняволены анархіст Зьміцер Паліенка трымае галадоўку ў ізалятары часовага ўтрыманьня, паведаміў яго знаёмы Вячаслаў Касінераў на Facebook.

Прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова ў камэнтары БелаПАН абвергла гэтую інфармацыю.

«Па нашых дадзеных галадоўку ён не абвяшчаў», — сказала Ганчарова.

Зьмітра Паліенку затрымалі раніцай 20 сакавіка — нібыта за тое, што ён распыліў пярцовы газ на чалавека за тыдзень да таго (сябры Паліенкі кажуць, што мужчына нападаў на яго).

Сёлета Паліенку ўжо штрафавалі за «экстрэмісцкую шапку», затрымлівалі ў справе аб антыміліцэйскім графіці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG