Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ford спыніць выраб легкавікоў у Расеі


Офіс кампаніі Ford у расейскім Усевалажску
Офіс кампаніі Ford у расейскім Усевалажску

Амэрыканскі аўтавытворца Ford вырашыў не працягваць самастойны бізнэс у Расеі з прычыны праблемаў са збытам прадукцыі, сказаў у інтэрвію «Коммерсанту» расейскі віцэ-прэмʼер Дзьмітрый Козак.

Паводле яго, кампанія засяродзіцца на разьвіцьці ў сэгмэнце лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў, такіх як Ford Transit. Раней «Коммерсантъ» пісаў, што вытворца адмовіцца ад імпарту легкавых аўтамабіляў у Расею.

Кіраваць бізнэсам па вытворчасьці камэрцыйнага транспарту будзе расейскі партнэр кампаніі — група «Солерс», якая атрымае кантрольны пакет у сумесным прадпрыемстве Ford Sollers.

Цяпер расейскі ўрад абмяркоўвае магчымасьць заключыць цягам двух месяцаў адмысловую інвэстыцыйную дамову, якая прадугледжвае лякалізацыю вытворчасьці Ford Transit у татарстанскай Елабузе.

На пачатку сакавіка Reuters пісалі са спасылкай на крыніцы, што ў Расеі могуць закрыць 2 асноўныя заводы Ford у Ленінградзкай вобласьці (ва Ўсеваласку) і ў Татарстане, на якіх выпускаюць легкавыя аўта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG