Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка параўнаў умовы ў кароўніку з Асьвенцімам


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 26 сакавіка працягнуў паездку па Магілёўскай вобласьці. Як перадае ягоная прэс-служба, ён завітаў у малочны комплекс «Сьліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аргахолдынг «Купалаўскае».

Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік комплексу «Сьліжы», 26 красавіка
Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік комплексу «Сьліжы», 26 красавіка

Ён абурыўся ўмовамі, у якіх трымаюць жывёлу, і беспарадкам у вытворчых памяшканьнях.

«Калі чалавек не разумее, што гэта Асьвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас наагул не разумею, — абураўся Аляксандар Лукашэнка ў кароўніку. — Колькі комплекс працуе? Два гады? А мне здаецца, што гадоў дзесяць. Тут ніколі ніхто не прыбірае па-людзку».

Да таго Лукашэнка казаў, што «бяз гэтых стратных гаспадарак мы проста можам жыць і працаваць», але «мы ня кідаем гэтыя гаспадаркі, вёскі і людзей, а падымаем іх». Таксама адзначыў, што зь мінулага чэрвеня, калі ён наведваў «Купалаўскае», «працы ідуць надзвычай марудна, бессыстэмна».

Днём раней Лукашэнка абураўся разьвіцьцём сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай вобласьці, пагражаў прызначэньнем у Шклоўскі раён кіраўніцы сваёй адміністрацыі Натальлі Качанавай, адстаўкай — віцэ-прэм’еру Міхаілу Русаму і свайму памочніку Генадзю Лаўранкову. Казаў: «Гэта недапушчальна, што вы тут целяпаецеся».

Асьвенцімам (ад назвы польскага гораду) называюць комплекс нямецкіх лягераў сьмерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе ў часе Другой усясьветнай вайны забілі і закатавалі больш за мільён чалавек. Большасьць — за тое, што былі габрэямі па паходжаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG